Дар'я Домрачава прадставіла II Еўрапейскія гульні ў Берліне

Гатоўнасць Беларусі да правядзення Еўрапейскіх гульняў ацэньваецца даволі высока - і не толькі ў дачыненні да спартыўнай інфраструктуры, але і турыстычнай і дзелавой прывабнасці краіны.
Sputnik

МІНСК, 13 чэр - Sputnik. Зорны пасол II Еўрапейскіх гульняў, чатырохразовая беларуская алімпійская чэмпіёнка Дар'я Домрачава і трохразовы алімпійскі чэмпіён Себасцьян Брэндаль прадставілі Еўрапейскія гульні ў Берліне, паведамілі ў пасольстве Беларусі ў Германіі.

Замежнікі набылі каля 15% квіткоў на II Еўрапейскія гульні

Дар'я Домрачава і пасол Беларусі ў Германіі Дзяніс Сідарэнка ў фармаце ток-шоу распавялі аб спартыўным форуме.

Прызёр I Еўрапейскіх гульняў у Баку канаіст Себасцьян Брэндаль адзначыў, што зборная Германіі паспрабуе паказаць добрыя вынікі на вяслярным канале ў Заслаўі пад Мінскам.

На сустрэчы прысутнічалі віцэ-прэзідэнт Алімпійскага спартыўнага саюза Германіі Вушы Шмітц, кіраўнік германска-беларускай парламенцкай групы Бундэстага Марк Хауптман, нямецкія палітыкі і бізнесмены. Гатоўнасць Беларусі да правядзення Еўрапейскіх гульняў была ацэненая даволі высока. Гэта тычыцца не толькі спартыўнай інфраструктуры, але і турыстычнай і дзелавой прывабнасці краіны.

Дар'я Домрачава прадставіла II Еўрапейскія гульні ў Берліне

Больш за 4 тысячы спартсменаў з 50 краін разыграюць 200 камплектаў узнагарод у 15 відах спорту на II Еўрапейскіх гульнях, якія пройдуць у Мінску з 21 па 30 чэрвеня. Вынікі ў васьмі відах стануць для спартсменаў кваліфікацыйнымі да XXXII Алімпійскіх гульняў 2020 года Токіа.