Відэа

Як апрануць беларускіх атлетаў на II Еўрапейскіх гульнях

Камплект экіпіроўкі агульнага прызначэння ўключае ў сябе 18 прадметаў адзення і абутку. Глядзіце на відэа Sputnik прэзентацыю формы для II Еўрапейскіх гульняў.
Sputnik

У чацвер у штаб-кватэры Нацыянальнага алімпійскага камітэта (НАК) адбылася прэзентацыя формы зборнай Беларусі на II Еўрапейскія гульні, якія стартуюць у Мінску 21 чэрвеня, паведамляе Sputnik.

Калекцыя, створаная на пінскай фабрыцы, носіць назву "Прастора", галоўнымі яе тэмамі сталі стылізаваныя беларускія арнаменты і сімвалы Беларусі, у тым ліку папараць-кветка. Форма выканана ў сініх, белых, чырвоных, зялёных і жоўтых колерах, выкарыстаных таксама ў лагатыпе Еўрапейскіх гульняў-2019.

Таксама сёння была прадстаўлена парадная форма, распрацоўкай якой займалася дызайнер Юлія Латушкіна. Галоўным элементам гэтай формы з'яўляецца стылізаваны арнаментальны васілёк, які ўпрыгожвае нацыянальныя ручнікі.

Форма распрацавана з улікам кліматычных умоў і атлетычных асаблівасцяў фігур кожнага спартсмена.