Лукашэнка і Пуцін на палях саміту ШАС коратка абмеркавалі двухбаковыя пытанні

Падчас кароткай размовы лідары дзвюх краін пацвердзілі намер правесці двухбаковую сустрэчу ў бліжэйшы час.
Sputnik

МІНСК, 14 чэр - Sputnik. Прэзідэнты Беларусі і Расіі Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін правялі кароткую сустрэчу на палях саміту Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, які праходзіць сёння ў Бішкеку.

Мінск запрасіў на нефармальную сустрэчу генсакаў міжнародных арганізацый

Як распавёў прэс-сакратар расійскага лідара Дзмітрый Пяскоў, кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі пытанні двухбаковых адносін і пацвердзілі намер сустрэцца ў хуткім часе.

Акрамя таго, лідары дзвюх краін закранулі "актуальныя пытанні інтэграцыі" і "іншыя пытанні двухбаковага ўзаемадзеяння", удакладніў Пяскоў. Не абышлі ўвагай прэзідэнты і будучыя II Еўрапейскія гульні, якія неўзабаве пачнуцца ў Мінску.

У саміце бяруць удзел кіраўнікі ўсіх краін удзельніц: Расіі, Кыргызстана, Кітая, Казахстана, Таджыкістана, Узбекістана, Індыі і Пакістана, а таксама краіны-назіральнікі - Афганістан, Беларусь, Іран і Манголія. Акрамя таго, на саміце прысутнічаюць кіраўнікі шэрагу міжнародных структур, у тым ліку намеснік генеральнага сакратара ААН, старшыня Выканкама СНД, выконваючы абавязкі генеральнага сакратара АДКБ.