Мінск запрасіў на нефармальную сустрэчу генсакаў міжнародных арганізацый

Прэзідэнт Беларусі мяркуе, што трэба кансалідаваць намаганні ў сферы глабальнай бяспекі і абмеркаваць назапашаныя пытанні забеспячэння стабільнасці ў свеце.
Sputnik

МІНСК,14 чэр - Sputnik. Аляксандр Лукашэнка на саміце ШАС у Бішкеку выступіў з прапановай правесці нефармальную сустрэчу генеральных сакратароў ШАС, ААН, АБСЕ, НАТА і АДКБ па пытаннях глабальнай стабільнасці.

Пуцін заклікаў будаваць еўразійскае партнёрства без эгаізму

Прэзідэнт Беларусі выказаў меркаванне, што міжнародная сістэма, якая больш-менш эфектыўна функцыянавала пасля Другой сусветнай вайны, трашчыць па швах.

Ён лічыць, што неабходна кансалідаваць намаганні ў сферы глабальнай бяспекі.

"У гэтым плане важным крокам магла б стаць нефармальная сустрэча, ну, можа быць, не кіраўнікоў пакуль, але генеральных сакратароў ААН, АБСЕ, ШАС, СНД, НАТА і АДКБ, і, магчыма, іншых структур з мэтай абмеркавання назапашаных пытанняў забеспячэння стабільнасці ў свеце" , - сказаў ён, выступаючы на саміце кіраўнікоў дзяржаў-членаў ШАС.