Відэа

Авіядыспетчары распавялі пра забаўныя размовы з пілотамі - відэа

Sputnik задаў некалькі дылетанцкіх пытанняў авіядыспетчарам - глядзіце на відэа, што яны адказалі.
Sputnik

Дыспетчар можа павіншаваць пілота з Новым годам або расказаць аб выніку футбольнага матчу, але гэта рэдкасць. Звычайна зносіны строга рэгламентаваныя і вядуцца на англійскай мове.

Часцей за ўсё пілоты і сцюардэсы з дыспетчарамі ня бачацца і нават могуць гадамі працаваць разам, але так і не пазнаёміцца.

Адысці ад пульта проста так нельга, але, калі чалавеку патрэбен адпачынак або перапынак, ён заўсёды можа пра яго папрасіць. Бо лепш, каб дыспетчар за пультам быў бадзёры і свежы, чым стомлены і з паніжанай увагай.

"Зразумела, мы не працуем 12 гадзін запар. З часам увага, а адпаведна, і бяспека палётаў зніжаецца. Ёсць пэўны графік перапынкаў, кіраўніцтва клапоціцца пра тое, каб ты прыходзіў са свежымі сіламі і мог справіцца са сваімі задачамі", - тлумачыць авіядыспетчар Аляксандр Карповіч.

Дыспетчары адказалі на самыя частыя пытанні пра сваю прафесію і прызналіся, што ледзь людзі даведаюцца аб іх працы, як тут жа пытаюцца - як лётае самалёт? Ці сябруюць яны з пілотамі? Што такое для дыспетчара няштатная сітуацыя і ці нервуюцца яны на працы, глядзіце на відэа Sputnik.