МІНСК, 17 чэр - Sputnik. Урады Беларусі і Расіі павінны да 25 чэрвеня прадаставіць прэзідэнтам дзвюх краін узгодненыя прапановы па інтэграцыі ў рамках Саюзнай дзяржавы, заявіў спікер беларускага парламента Уладзімір Андрэйчанка.
Паводле яго слоў, над адпаведнымі распараджэннямі Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна працуюць чыноўнікі ў абедзвюх дзяржавах.
"Над гэтымі даручэннямі працуюць ўрады, ім дадзены тэрмін да 25 чэрвеня ўнесці прапановы (лідарам дзвюх краін - Sputnik) па далейшым паглыбленні нашай інтэграцыі", - адзначыў Андрэйчанка.
Пры гэтым ён звярнуў увагу, што ў ходзе сесіі Парламенцкага хсоду Саюза Беларусі і Расіі "не замоўчваліся нявырашаныя пытанні", таму што інтэграцыйныя працэсы няпростыя па сваёй сутнасці і застаецца шмат нявырашаных праблем.
"Сутнасць зводзіцца да таго, што мы ўсё ж такі не змаглі стварыць адзіны рынак і стварыць роўныя ўмовы для суб'ектаў гаспадарання", - сказаў спікер ніжняй палаты парламента Беларусі.
У канцы мінулага года Лукашэнка і Пуцін дамовіліся аб стварэнні двухбаковай рабочай групы па пытаннях інтэграцыі ў рамках Саюзнай дзяржавы. Беларускую частку ўзначаліў міністр эканомікі Дзмітрый Крутой, а расійскую - міністр эканамічнага развіцця Максім Арэшкін.