У паліклініку без чэргаў: місія выканальная

У Мінздароўя плануюць перагледзець лагістыку руху пацыентаў, каб разгрузіць участковых тэрапеўтаў.
Sputnik

МІНСК, 17 чэр - Sputnik. У Міністэрстве аховы здароўя працуюць над вырашэннем праблемы чэргаў у паліклініках і павышэннем даступнасці кансультатыўнай дапамогі, расказаў міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік у эфіры тэлеканала "Беларусь 1".

Новы кіраўнік Мінздароўя паабяцаў зрабіць ведамства больш адкрытым

У прыватнасці, спецыялісты ведамства абмяркоўваюць пытанне аб тым, як змяніць лагістыку руху пацыентаў, каб падзяліць патокі хранічных хворых і тых, хто звяртаецца па дапамогу ў паліклінікі не часта.

"Тых, хто з хранічнай паталогіяй увесь час ходзіць па рэцэпты, кантрольныя аналізы, накіроўваць да ўрачоў агульнай практыкі, стварыць спецыяльныя структурныя падраздзяленні, дзе ўрачы будуць максімальна ведаць сваіх пацыентаў і іх патрэбы", - адзначыў Уладзімір Каранік.

Гэта дасць магчымасць вызваліць участковых лекараў-тэрапеўтаў, каб яны маглі займацца сваімі ўчасткамі і наглядам за пацыентамі.

Сярод новаўвядзенняў, якія змогуць дапамагчы павялічыць даступнасць вузкаспецыялізаванай дапамогі ў Міністэрстве аховы здароўя разглядаюць магчымасць выкарыстання для кансультавання насельніцтва прыёмных пакояў шматпрофільных бальніц.

"Там ёсць адукаваныя спецыялісты, у іх за спіной моц шматпрофільнай клінікі і яны могуць аказаць кансультацыю больш высокага ўзроўню і дапамагчы першаснаму звяну", - дадаў кіраўнік ведамства.

Уладзімір Каранік прызначаны кіраўніком Міністэрства аховы здароўя 11 чэрвеня. Да ўступлення ў пасаду міністра ён кіраваў Мінскім гарадскім клінічным анкадыспансерам.