Відэа

Футбольнае "Дынама-Мінск" з нагоды юбілею выпусціла ролік на беларускай мове

Клуб атмасферным ролікам павіншаваў сябе і заўзятараў са святам. Глядзіце відэа на Sputnik.
Sputnik

У гэты дзень 92 гады таму мінскае "Дынама" правяло свой першы афіцыйны матч на выездзе супраць смаленскіх аднаклубнікаў. Госці былі мацнейшыя - 2:1. Менавіта з таго дня ідзе адлік гісторыі мінскіх "дынамаўцаў".

"Праз кроў і пот кавалася слава, стваралася гісторыя легендарнага клуба вялікага горада. Наша гісторыя, нашы традыцыі, наша любоў - вось наша сіла. Сотні людзей змагаліся на полі, тысячы перажывалі за іх, і мільёны сэрцаў біліся пад гэтымі літарамі", - гаворыцца у відэароліку, прысвечаным дню нараджэння клуба.

"92 - хіба гэта шмат? Але дакладна "Дынама" назаўсёды", - гаворыць голас за кадрам.

"Дынама-Мінск" чэмпіён СССР 1982 года, двухразовы фіналіст Кубка СССР, трохразовы бронзавы прызёр чэмпіянату СССР, удзельнік чвэрцьфінальных паядынкаў розыгрышаў Кубка еўрапейскіх чэмпіёнаў, Кубка УЕФА, Кубка ўладальнікаў кубкаў, сяміразовы чэмпіён Беларусі.