На беларускім рудніку знайшлі малыша ракаскарпіёна

Знаходка часоў палеазойскай эры была зробленая на Чырвонаслабодскім рудніку.
Sputnik

МІНСК, 18 чэр - Sputnik. Старажытнае членістаногае, якое з'яўляецца пераходнай формай паміж марскімі і сухапутнымі насельнікамі, выявілі падчас праходкі збойкі два рабочых Чырвонаслабодскага рудніка, піша "Калійшчык Салігорска".

Інклюзы ў бурштыне: старажытныя як свет

Машыніст Сяргей Малочка і горнарабочы Вячаслаў Ракавец падчас разгрузкі заўважылі на кавалку пароды незвычайны малюнак, які апынуўся старажытным членістаногім – ракаскарпіёнам, які жыў у палеазойскую эру. Навукоўцы лічаць яго самым развітым прадстаўніком тагачаснай фаўны, прамежкавым звяном паміж марскімі і сухапутнымі насельнікамі.

Гэта не першая знаходка ракаскарпіёна, зробленая ў Беларусі. У 2008 і 2012 гадах здабытчыкам трапіліся два выкапні памерам 25 і 34 сантыметры. Насамрэч, памеры ракаскарпіёнаў могуць дасягаць 2 метраў, але апошні знойдзены экзэмпляр – усяго 6 сантыметраў у даўжыню.