МІНСК, 18 чэр - Sputnik. "Полымя міру", адзін з сімвалаў Еўрапейскіх гульняў, урачыста перадалі Мінску, перадае карэспандэнт Sputnik.
Эстафета сімвалічнага агню II Еўрапейскіх гульняў прайшла па тэрыторыі многіх краін. Факел падымалі на еўрапейскія вяршыні, ён пабываў у дзесятках гарадоў. Пранеслі "Полымя міру" і па ўсёй Беларусі.
Увечары ў панядзелак "Полымя міру" сустрэлі ў Мінску. На апошніх кіламетрах факел неслі вядомыя беларускія дзеячы, у тым ліку Дар'я Домрачава, Анатоль Ярмоленка, Алег Румо і Максім Мірны.
"Ганаруся тым, што буду часцінкай гэтага ўсяго вялікага свята", - распавяла ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1" Домрачава.
На плошчы дзяржаўнага сцяга полымя сустракалі мэр Мінска Анатоль Сівак, кіраўнік Мінспорту Сяргей Кавальчук і выконваючы абавязкі віцэ-прэзідэнта НАК Віктар Лукашэнка.
У рамках цырымоніі сустрэчы "Полымя міру" ў Мінску было арганізавана выступленне артыстаў і спартсменаў. Пасля перадачы сімвалічнага полымя ад легендарнага спартсмена Аляксандра Мядзведзя маладому пакаленню чэмпіёнаў факел працягне шэсце па сталіцы.
Кульмінацыяй эстафеты стане цырымонія адкрыцця II Еўрапейскіх гульняў у Мінску ў гэтую пятніцу, калі агонь запаляць у чары на стадыёне "Дынама".