Зусім хутка Мінск прыме ІІ Еўрапейскія гульні. Пакуль сталіца рыхтуецца да гэтай адказнай падзеі ў сусветным спартыўным жыцці, мы ўспамінаем героеў першых Еўрапейскіх гульняў, якія прайшлі чатыры гады таму ў Азербайджане.
Першыя Еўрапейскія гульні адбыліся 12 – 18 чэрвеня 2015 года ў Баку. Сталіца Азербайджана прымала спаборніцтвы на 18 арэнах. Краіну наведалі больш за 6 тысяч спартсменаў – прадстаўнікоў 20 відаў спорту, а ход гульняў асвятлялі каля 3 тысяч журналістаў.
За 17 дзён былі разыграны 253 камплекты ўзнагарод. Беларусь на Еўрапейскіх гульнях прадстаўлялі 149 спартсменаў, якія ўзялі 43 ўзнагароды: 10 залатых, 11 сярэбраных і 22 бронзавыя медалі. Больш за ўсё медалёў заваявалі прадстаўнікі мастацкай гімнастыкі, самба, веславання на байдарках і каноэ. У агульным заліку беларуская борная заняла 7-е месца.
Глядзіце ў падборцы Sputnik, якія беларускія спартсмены адзначыліся на мінулых гульнях.