МІНСК, 19 чэр - Sputnik. Першыя асобы шэрагу дзяржаў наведаюць урачыстую цырымонію адкрыцця Еўрапейскіх гульняў у Мінску, паведаміў журналістам у сераду афіцыйны прадстаўнік МЗС Беларусі Анатоль Глаз.
Урачыстая цырымонія адкрыцця II Еўрапейскіх гульняў адбудзецца ў Мінску ў пятніцу, 21 чэрвеня.
"Гэта мерапрыемства не толькі беспрэцэдэнтна і вельмі важна для краіны, але з'яўляецца і адным з найбуйнейшых мультыспартыўных форумаў на еўрапейскім кантыненце", - падкрэсліў Глаз.
Як дадаў прадстаўнік МЗС, для рэспублікі вялікі гонар тое, што шэраг замежных дэлегацый плануе ўдзел у цырымоніі на вышэйшым узроўні.
Сярод тых, каго чакаюць на адкрыцці Еўрапейскіх гульняў, - прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў, прэзідэнт Грузіі Саломэ Зурабішвілі, прэзідэнт Малдовы Ігар Додон, прэзідэнт Сербіі Аляксандр Вучыч, старшыня прэзідыума Босніі і Герцагавіны Міларад Додзік.
Наведаюць цырымонію таксама прэм'ер-міністр Расіі Дзмітрый Мядзведзеў і кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў.
Акрамя таго, прыедуць прадстаўнікі кіраўніцтва міжнародных і рэгіянальных арганізацый, уключаючы генеральнага сакратара Цэнтральна-еўрапейкай ініцыятывы Раберта Антаніёні, старшыню калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Тыграна Саркісяна, дзяржсакратара Саюзнай дзяржавы Рыгора Рапоту.
Некаторыя краіны будуць прадстаўлены міністрамі, у тым ліку Вялікабрытанія і Венгрыя.