МІНСК, 20 чэр - Sputnik. Больш за тысячу абітурыентаў не з'явіліся на цэнтралізаванае тэсціраванне па біялогіі, паведамілі Sputnik у Камітэце дзяржкантролю.
Абітурыенты ў сераду здавалі ЦТ па біялогіі. Зарэгістраваныя на выпрабаванне былі крыху больш за 25 тысяч чалавек.
Як распавялі Sputnik у КДК, не з'явіліся на выпрабаванне 1076 абітурыентаў.
Чацвёра прайсці ЦТ не змаглі па стане здароўя. Як адзначылі ў камітэце, гэтыя абітурыенты змогуць здаць тэсціраванне ў рэзервовыя дні. Парушэнняў з боку абітурыентаў пры здачы тэсціравання па біялогіі выяўлена не было.
Усяго ЦТ па біялогіі ў сераду здавалі ў 26 пунктах правядзення тэсціравання, былі задзейнічаныя 488 аўдыторый.
Наступнае цэнтралізаванае тэсціраванне пройдзе ў пятніцу 21 чэрвеня: абітурыенты будуць здаваць экзамен па замежнай мове (англійская, нямецкая, французская, іспанская або кітайская).