Радыё

Дэпутат: беларусы не застануцца без урачоў падчас II Еўрапейскіх гульняў

Медыцынскія спецыялісты мабілізаваны з усёй краіны на перыяд правядзення II Еўрапейскіх гульняў у Мінску, паведаміла дэпутат Людміла Макарына-Кібак.
Sputnik

Беларускія грамадзяне ні ў якім разе не будуць абдзелены ў аказанні медыцынскай дапамогі, нягледзячы на тое, што ўрачы на час правядзення маштабнай спартыўнай падзеі ў сталіцы мабілізаваны з усёй рэспублікі. Такую заяву зрабіла доктар медыцынскіх навук, старшыня пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і моладзевай палітыцы Людміла Макарына-Кібак ў эфіры СТБ напярэдадні старту Еўрапейскіх гульняў у Мінску.

"Усе тыя людзі, якія ўдзельнічаюць і забяспечваюць медыцынскую дапамогу менавіта на Еўрапейскіх гульнях, яны будуць проста больш мабілізаваны. Так, у іх будзе зусім іншы графік", - паведаміла Макарына-Кібак.

Паводле слоў дэпутата, высокі ўзровень беларускай медыцыны ў цэлым і ўзровень аказання неадкладнай, экстранай дапамогі ў прыватнасці добра вядомыя ў грамадстве. Усе спецыялісты гатовы, усё прапрацавана загадзя, у тым ліку, і на заканадаўчым узроўні.

"Мы яшчэ ў мінулым годзе ўжо прынялі, унеслі змены ў закон. Мы ведалі, што ў нас наперадзе такая вялікая падзея. Таму мы ўсе прагаварылі, падрыхтаваліся. І я лічу, што медыцынскае забеспячэнне, як і ўсё астатняе, у прынцыпе, арганізацыя на досыць высокім узроўні ", - падагульніла Макарына-Кібак.

Каментар дэпутата Людмілы Макарына-Кібак слухайце ў аўдыёзапісе радыё Sputnik Беларусь.