Лукашэнка: у Мінску пільна сочаць за сітуацыяй у Тбілісі

Прэзідэнт Беларусі сустрэўся са сваёй грузінскай калегай Саломэ Зурабішвілі - гэта першы яе афіцыйны візіт у Беларусь у якасці кіраўніка дзяржавы.
Sputnik

МІНСК, 21 чэр - Sputnik. У Мінску пільна сочаць за сітуацыяй у Тбілісі, заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў ходзе сустрэчы са сваёй грузінскай калегай Саломэ Зурабішвілі, перадае карэспандэнт Sputnik.

Сустрэча пачалася з таго, што беларускі лідар павіншаваў грузінскага прэзідэнта з выбраннем на пасаду кіраўніка дзяржавы і падарыў букет кветак.

У савецкія часы кожны хацеў быць грузінам

Прэзідэнт Беларусі выказаў надзею, што Саломэ Зурабішвілі знойдзе час у найбліжэйшай будучыні, каб пабываць не толькі ў Мінску, але і паглядзець краіну цалкам. Пры гэтым ён адзначыў, што грузінскі пасол у Беларусі "свой чалавек".

"Я думаю, вы добра знаёмыя з нюансамі беларуска-грузінскіх адносін. Я не буду пераказваць аб нашым гандлёвым абароце, і распавядаць, якія часы мы перажылі. Мы сапраўды пачыналі з нуля: асабліва нашы адносіны ў сферы эканомікі", - нагадаў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка канстатаваў, што "сёння Грузія знаходзіцца на вядучых пазіцыях у дачыненні да Беларусі. Нашы народы вельмі блізкія, не толькі паважаюць адзін аднаго - любяць".

"Мы памятаем тыя савецкія часы, калі ўсе хацелі быць грузінамі. Таму ў нас вельмі добры фундамент нашых адносін. Паверце, я зраблю ўсё, каб такія цёплыя адносіны ва ўсіх сферах захаваліся навечна", - запэўніў беларускі прэзідэнт.

Беларусам неабыякава, што адбываецца ў Грузіі

На сустрэчы Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ў Беларусі сочаць за становішчам у Грузіі, таму што беларусам неабыякава, якая там сітуацыя.

"Ваш народ перажыў шмат складаных момантаў пасля распаду Савецкага Саюза. Вы заўсёды годна выходзілі са складаных сітуацый", - канстатаваў кіраўнік дзяржавы.

Ён дадаў, што праблем хапае і ў Грузіі, і ў Беларусі, і іншых рэспубліках, але "мы людзі мужныя і знойдзем выйсце з самых цяжкіх сітуацый".

Прэзідэнт пажадала камандзе поспеху

У чацвер вечарам прэзідэнт Грузіі Саломэ Зурабішвілі сустрэлася з грузінскімі спартсменамі ў Алімпійскай вёсцы ў Мінску. Перад пачаткам спаборніцтваў Зурабішвілі пажадала поспехаў членам каманды.

Аглядальнік: грузінскія барцы едуць на Гульні ў Мінск наймацнейшым складам

Спартсмены з Грузіі будуць змагацца за медалі ў 10 відах спорту. Гэта - барацьба (вольная і грэка-рымская) дзюдо, стральба, гімнастыка (спартыўная, мастацкая і скачкі на батуце), каратэ, веславанне на каноэ, стральба з лука, бокс, веласпорт і самба.

У чацвер у грузінскай сталіцы пачаліся масавыя пратэсты. Мітынгоўцы патрабавалі адстаўкі старшыні парламента, кіраўнікоў МУС і СГБ, а таксама датэрміновых парламенцкіх выбараў.

На працягу ўсёй ночы мітынгоўцы рабілі спробы ўзяць штурмам будынак парламента. Для разгону мітынгоўцаў паліцыя ўжыла слёзатачывы газ, гумовыя кулі і вадамёты. Пацярпела каля 70 чалавек.