"Прабівае слязу": унікальныя ваенныя фатаграфіі выставілі на вакзале Брэста

Турысты могуць пачаць знаёмства з Брэстам з агляду выставы ваеннай фатаграфіі журналістаў "Саўінфармбюро", у якіх распавядаецца хроніка вызвалення Беларусі і Еўропы.
Sputnik

Пачаць знаёмства з Брэстам госці горада зараз могуць з успамінаў пра вайну. Унікальная выстава ваенных фатаграфій "Хроніка вызвалення", зробленых журналістамі Саўінфармбюро, адкрылася на брэсцкім чыгуначным вакзале.

"Прабівае слязу": унікальныя ваенныя фатаграфіі выставілі на вакзале Брэста

"У мяне нават прабівае слязу, калі шчыра", - эмацыйна прызнаўся Уладзімір, які вывучыў ці ледзь не кожны здымак на выставе.

Сам ён родам з Івацэвічаў, але цяпер працуе ў Польшчы.

"Прабівае слязу": унікальныя ваенныя фатаграфіі выставілі на вакзале Брэста

Выстава яго асабліва кранула на кантрасце з тым стаўленнем да памяці пра вайну, з якім часам сутыкаецца ў Варшаве. Які здымак ўразіў больш за ўсё, Уладзімір адмовіўся распавядаць: праходзячы міма фотаздымкаў, з цяжкасцю стрымліваў слёзы.

Эмацыйную рэакцыю нескладана растлумачыць: фота сапраўды нагадваюць пра самыя, магчыма, шчымлівыя моманты ваеннага часу, якія атрымалася захаваць журналістам.

Пахаванне аднаго. Дзеці-сіроты. Спалены дом. Разбураныя Брэст, Мінск. Салдаты, што бягуць у атаку... І хвіліны радасці, якія здараліся нават у дні вайны.

Sputnik прапануе пачаць з агляду выставы фатаграфій журналістаў "Саўінфармбюро", зробленыя ў ваенны час.

"Прабівае слязу": унікальныя ваенныя фатаграфіі выставілі на вакзале Брэста

"У мастацтве фатаграфіі ёсць нешта вечнае, колькі б гадоў ні прайшло, гэтыя здымкі лепш за ўсё перадаюць эмоцыі і настрой. Нават кінахроніка не можа так ўхапіць імгненні: лётчыкі з авіяпалка "Нармандыя-Нёман", партызаны на прывале або байцы, якія ідуць у бой. Каб адабраць работы на гэтую выставу, мы вывучылі ў нашых архівах некалькі тысяч фота і стараліся падбіраць блізкія да тэматыкі 75-годдзя вызвалення Беларусі: першы мірны дзень у Мінску, Брэсцкая крэпасць у дзень, калі з яе выбілі немцаў. Хоць на выставе прадстаўлены здымкі вызвалення і іншых еўрапейскіх гарадоў - Варшавы, Белграда, Берліна", - распавёў кіраўнік інфармацыйнага агенцтва і радыё Sputnik Андрэй Качура.

"Прабівае слязу": унікальныя ваенныя фатаграфіі выставілі на вакзале Брэста

Выставу напярэдадні 9 мая маглі ўбачыць і госці беларускай сталіцы: яна працавала на пляцоўцы гандлёвага цэнтра Galleria Minsk. Цяпер магчымасць зірнуць на вайну вачыма ваенных журналістаў, узброеных адным толькі фотаапаратам, з'явіцца і ў жыхароў і гасцей Брэста.

"Прабівае слязу": унікальныя ваенныя фатаграфіі выставілі на вакзале Брэста

"Саўінфармбюро" было створана 24 чэрвеня 1941 года, у першыя дні Вялікай Айчыннай. Усю вайну журналісты асвятлялі сітуацыю на франтах, партызанскі рух, расказвалі пра тое, як ідуць справы ў тыле. Шмат у каго "Саўінфармбюро" асацыюецца з голасам савецкага дыктара Юрыя Левітана, які зачытваў зводкі па радыё.

Апошняя аператыўная ваенная зводка "Саўінфармбюро" прыйшла 15 мая 1945 года, калі Левітан паведаміў аб тым, што прыём палонных вайскоўцаў салдат скончаны. Аднак "Саўінфармбюро" працягвала існаваць да студзеня 1961 года.