Відэа

Віктар Лукашэнка паставіў першы аўтограф у Доме заўзятараў каманды Расіі

Урачыстая цырымонія адкрыцця Дома заўзятараў каманды Расіі адбылася ў пятніцу ў Доме Масквы ў Мінску. Глядзіце на відэа, хто паставіў першыя аўтографы на "Сцяне дружбы".
Sputnik

Дом заўзятараў каманды Расіі адкрыўся ў цэнтры беларускай сталіцы ў пятніцу. Тут на працягу ўсіх II Еўрапейскіх гульняў прыхільнікі расійскага спорту могуць не толькі выдатна правесці час і адпачыць, але і пагутарыць з прызёрамі і чэмпіёнамі спаборніцтваў, вядомымі людзьмі.

Урачыстая цырымонія адкрыцця Дома заўзятараў каманды Расіі прайшла днём у пятніцу. Сярод гасцей мерапрыемства сталі в.а. першага віцэ-прэзідэнта НАК Беларусі Віктар Лукашэнка і кіраўнік Алімпійскага камітэта Расіі Станіслаў Пазнякоў.

Менавіта Лукашэнка і Пазнякоў і сталі аўтарамі першых аўтографаў на "сцяне дружбы", размешчанай тут жа, на тэрыторыі Дома заўзятараў каманды Расіі. Як гэта было - глядзіце на відэа.

Чытайце таксама: