МІНСК, 23 чэр - Sputnik. Лепшыя гімнасткі Еўропы завяршылі выступленні на "Мінск-Арэне".
Расіянка Дзіна Аверына заваявала два залатыя медалі, адно срэбра і адну бронзу. За ёй ідзе ізраільская спартсменка Ліра Ашрам - у яе два золата і адно срэбра. Беларуска Кацярына Галкіна сёння таксама ўзяла для нашай зборнай адзін сярэбраны медаль.
У індывідуальным першынстве, выступаючы з абручом, расіянка Дзіна Аверына стала першай, за ёй лідар беларускай зборнай Кацярына Галкіна, на трэцім месцы Улада Нікольчанка з Украіны.
У выступах з мячом Аверына стала трэцяй - падвёў снарад, які ўпаў. Першая - Ліна Ашрам з Ізраіля, на другім месцы балгарская спартсменка Катрын Тасева.
У індывідуальным першынстве з булавамі першай таксама стала Ашрам, Аверына на другім месцы, трэцяя - украінка Ніикольчанка.
З стужкай лепш за ўсіх выступіла Аверына, другое месца ў Ашрам, трэцяе - у Тасевай.
Аверына: усвядоміла, што выступлю, зайшоўшы ў залу
Учора лідар беларускай зборнай Кацярына Галкіна выйграла бронзу ў індывідуальным мнагабор'і. Першай стала Аверына, другая - Ашрам.
Цікава, што замест Дзіны Аверынай на Еўрапейскія гульні павінна была ехаць яе сястра-блізнюк Арына.
"Спачатку павінна была ехаць яна, але здарылася траўма, і ў выніку я яе замяніла", - цытуе Аверыну Р-Спорт.
Яна распавяла, што да апошняга не ведала, ці паедзе на Гульні. Кантрольныя трэніроўкі ішлі да апошняга, і трэнер Ірына Вінер-Усманава вырашыла адправіць у Мінск тую спартсменку, якая будзе перамагаць у ходзе гэтых трэніровак.
"Таму я канчаткова ўсвядоміла, што выступлю тут, калі сёння прыехала ў залу", - распавяла Дзіна журналістам.
За падзеямі другога гульнявога дня II Еўрапейскіх гульняў можна сачыць у анлайн-трансляцыі Sputnik.