МІНСК, 25 чэр - Sputnik. Пілатуемы карабель "Саюз МС-11", адстыкаваўся ад Міжнароднай касмічнай станцыі, з трыма членамі экіпажа на борце прызямліўся ў Казахстане, пра гэта паведамляе Раскосмас.
Карабель ажыццявіў пасадку ў 05:48 па мінскім часе. На борце знаходзіліся тры члены экіпажа МКС - касманаўт Роскосмоса Алег Кананенка, астранаўты Давід Сэн-Жак з Канадскага касмічнага агенцтва і Эн Маклейн з NASA.
Пасадка касмічнага апарата прайшла паспяхова, ніякіх няштатных сітуацый у ходзе прызямлення не ўзнікла, касманаўты, якія вярнуліся на Зямлю адчуваюць сябе добра.
Пілатуемы карабель "Саюз МС-11" знаходзіўся ў складзе МКС з 3 снежня 2018 года. Экіпаж экспедыцыі правёў на арбіце 204 сутак. За час знаходжання на станцыі запланаваная праграма навукова-прыкладных даследаванняў і эксперыментаў была выкананая.
У дадзены момант на МКС працягвае знаходзіцца касманаўт Раскосмаса Аляксей Аўчынін, а таксама астранаўты NASA Нік Хейг і Крысціна Кук.