Абітурыенты напішуць у чацвер ЦТ па гісторыі Беларусі

Тэсціраванне па гісторыі Беларусі неабходна здаваць не толькі будучым гісторыкам, але і многім іншым гуманітарыям.
Sputnik

МІНСК, 27 чэр - Sputnik. Цэнтралізаванае тэсціраванне па гісторыі Беларусі пройдзе ў рэспубліцы ў чацвер, паведамляе Sputnik.

Табліца вынікаў ЦТ - 2019

Цэнтралізаванае тэсціраванне - асноўны этап уступнай кампаніі ў беларускія ВНУ. Абітурыенты ўжо здалі большасць прадметаў.

У чацвер адбудзецца ЦТ па гісторыі Беларусі. Тэсціраванне па гэтым прадмеце неабходна здаваць не толькі будучым гісторыкам, але і многім іншым гуманітарыям.

Ужо ў суботу, 29 чэрвеня, абітурыенты напішуць ЦТ па геаграфіі, а ў панядзелак 1 ліпеня - па сусветнай гісторыі найноўшага часу.

Выдача сертыфікатаў ЦТ пачнецца 10 ліпеня.