Лукашэнка падарыў Рахмону Лесіка і шакаладкі, а ў адказ атрымаў кінжал

Таджыкскі лідар таксама паднёс Лукашэнку карціну з выявай сваёй рэзідэнцыі.
Sputnik

МІНСК, 28 чэр - Sputnik. Прэзідэнты Беларусі і Таджыкістана Аляксандр Лукашэнка і Эмамалі Рахмон пасля афіцыйных перамоваў, якія адбыліся ў пятніцу ў Мінску, абмяняліся памятнымі падарункамі, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Лукашэнка падзякаваў Рахмону за дождж

Рахмон прыбыў у Беларусь напярэдадні, у нядзелю 30 чэрвеня ён будзе прымаць удзел ва ўрачыстай цырымоніі закрыцця II Еўрапейскіх гульняў на мінскім стадыёне "Дынама". Раніцай 28 чэрвеня ён правёў сустрэчу са сваім беларускім калегам: бакі абмеркавалі актуальныя пытанні супрацоўніцтва дзвюх краін, быў падпісаны шэраг дакументаў у розных сферах.

"Пасля завяршэння афіцыйных перамоваў у Палацы Незалежнасці прэзідэнты абмяняліся падарункамі", - сказалі ў прэс-службе.

Там таксама адзначылі, што Лукашэнка паднёс Рахмону прэзент, які стаў традыцыйным - копію знакамітага слуцкага пояса, і сувеніры Еўрапейскіх гульняў - дубовае пано з медальёнамі, цацачнае лісяня Лесіка і набор шакаладу.

У сваю чаргу таджыкскі лідар падараваў Лукашэнку кінжал-ханджар і карціну з выявай палаца Наўруз - рэзідэнцыі прэзідэнта Таджыкістана.