Пуцін прыляцеў у Мінск

Як чакаецца, прэзідэнт Расіі сустрэнецца з беларускім калегам і прыме ўдзел у цырымоніі закрыцця II Еўрапейскіх гульняў.
Sputnik

МІНСК, 30 чэр - Sputnik. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін у нядзелю прыбыў у Мінск, паведамляе Sputnik.

Мезенцаў павіншаваў заўзятараў: як прайшоў Дзень культуры Расіі на ЕГ-2019

Расійскага калегу ў Мінск запрасіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прэзідэнт РФ стане госцем цырымоніі закрыцця II Еўрапейскіх гульняў.
Як чакаецца, расійскі лідар правядзе сустрэчу з беларускім калегам і кіраўніком Таджыкістана Эмамалі Рахмонам.

Каментуючы прыезд Пуціна ў Менск, пасол Расіі Дзмітрый Мезенцаў адзначаў, што гэта - знак адмысловай павагі як да рэспублікі, так і да перамог расійскіх спартсменаў. Нагадаем, расійскія атлеты ўпэўнена трымаюць першае месца ў медальным заліку II Еўрапейскіх гульняў.

У Мінск расійскі лідар прыляцеў з Брацку, дзе ноччу правёў экстраную нараду па сітуацыі ў падтопленых раёнах Іркуцкай вобласці. Да гэтага кіраўнік РФ знаходзіўся ў японскай Осацы, дзе ў канцы тыдня адбыўся саміт G-20.