Беларускія ўрачы ў ходзе аперацыі спынялі малышу сэрца на тры гадзіны

Аперацыя Роса-Кона лічыцца залатым стандартам хірургіі і з'яўляецца досыць складанай для правядзення.
Sputnik

МІНСК, 2 ліп - Sputnik. Беларускія дзіцячыя кардыяхірургі правялі найскладанейшую аперацыю на сэрцы трохгадовага хлопчыка - дзеля выратавання жыцця сэрца дзіцяці было спынена на 3 гадзіны 20 хвілін, распавялі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя рэспублікі.

Трохгадоваму Яну са Смаргоні патрабавалася дапамога з-за прыроджанай паталогіі аартальнага клапана.

Як распавёў дырэктар РНПЦ дзіцячай хірургіі, галоўны пазаштатны дзіцячы кардыяхірург Міністэрства аховы здароўя Канстанцін Драздоўскі, "у дарослым узросце маглі б імплантаваць механічны пратэз, але ў малых такой магчымасці няма".

"Дзіцяці было вырашана правесці ўнікальную працэдуру Роса-Кона - найскладанае ўмяшанне, калі аартальны клапан замяшчаецца лёгачным, а замест лёгачнага ўшываецца біяпратэз", - адзначыў Драздоўскі.

Беларускія ўрачы ў ходзе аперацыі спынялі малышу сэрца на тры гадзіны

Хлопчык правёў на аперацыйным стале 14 гадзін, з якіх больш за тры гадзіны ў яго не працавала сэрца. Як распавёў Драздоўскі, усяго ў аперацыі прымалі ўдзел дзесяць спецыялістаў. Трэба было запратэзаваць лёгачны клапан спецыяльным біяпратэзам, аднавіць функцыю сэрца, выдаліць тканіну з левага страўнічка. Акрамя таго, малому зрабілі пластыку клапана.

Вынік: парог сэрца цалкам скарэкціраваны, здароўю маляняці нічога не пагражае.

Як адзначылі ў Міністэрстве аховы здароўя, традыцыйна падобныя аперацыі праводзяць ужо ў сталым узросце. Першую падобную аперацыю ў Беларусі праводзілі прыкладна дзесяць гадоў таму з удзелам амерыканскіх урачоў.

"Сёння працэдура Роса з'яўляецца "залатым стандартам" хірургічнага лячэння парокаў аартальнага клапана ў краінах з высокім узроўнем развіцця кардыяхірургіі, дазваляючы пазбегнуць пажыццёвай анцікаагулянтнай тэрапіі", - адзначылі ў Міністэрстве аховы здароўя.