Лукашэнка: Дзень Незалежнасці аб'ядноўвае нас у імкненні да міру

У імя незалежнасці ў Беларусі заўсёды будуць шанаваць вялікі подзвіг старэйшых пакаленняў і на прыкладзе жыцця сапраўдных герояў выхоўваць сваіх дзяцей, адзначыў беларускі лідар.
Sputnik

МІНСК, 2 ліп - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў беларусаў з 75-годдзем вызвалення рэспублікі ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў i Днём Незалежнасці, гаворыцца ў паведамленні прэс-службы кіраўніка дзяржавы.

Кіно, артысты і феерверк: як Мінск адсвяткуе Дзень Незалежнасці - 2019?

Паводле слоў беларускага лідара, Дзень Незалежнасці - гэта свята, якое аб'ядноўвае людзей у імкненні да міру, згоды і захавання гераічнага летапісу краіны.

"Вялікая Айчынная вайна ўвайшла ў кожную сям'ю болем страт, прынесла гора і нечалавечыя пакуты мільёнам беларусаў, але абудзіла ў розумах і сэрцах кожнага пачуццё нацыянальнай еднасці, грамадзянскага абавязку і гатоўнасці абараняць Радзіму да апошняга дыхання", - гаворыцца ў віншаванні.

Прэзідэнт падкрэсліў, што перамога над нацызмам стала актам вышэйшай справядлівасці і сімвалам непахіснасці нашага народа.

"У імя сваёй незалежнасці, гістарычнай праўды і міру на Зямлі мы заўсёды будзем шанаваць вялікі подзвіг старэйшых пакаленняў. Імкнуцца быць годнымі іх памяці. На прыкладзе жыцця сапраўдных герояў выхоўваць сваіх дзяцей і разам з імі ствараць будучыню Беларусі - суверэннай, моцнай, квітнеючай краіны", - адзначыў Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы пажадаў беларусам шчасця, дабра, дабрабыту і дадаў: "Няхай над нашай роднай зямлёй заўсёды будзе чыстае неба".

Як будуць святкаваць Дзень Незалежнасці 3 ліпеня ў Мінску - час гулянняў, парада і феерверка - чытайце ў матэрыялах Sputnik.