Відэа

Відэафакт: уся плошча танцавала "Венскі вальс" у Гродне

Больш за 70 пар сабраліся на плошчы Леніна ў Гродна, каб станцаваць пад песню "Венскі вальс".
Sputnik

Больш за семдзесят пар кружыліся ў вальсе на бруку плошчы Леніна ў Гродне. Масавы флэшмоб прымеркавалі да Дня Незалежнасці Беларусі і 75-годдзя вызвалення краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Абласная акцыя "Вальс Перамогі" ў Гродне праходзіць ужо не ў першы раз, але цяпер яна сабрала рэкордную колькасць удзельнікаў у адным месцы ў адзін і той жа час. Толькі на плошчы Леніна танцавалі больш за 70 пар рознага ўзросту. Былі і зусім юныя рабяты, і людзі старэйшага ўзросту. Мужчыны і хлопцы ў белых прыбраных кашулях, дзяўчаты - у вінтажных сукенках і туфлях, якія былі падобныя да ўбораў модніц з 1940-х гадоў.

Плошча Леніна была самай шматлюднай, але не адзінай пляцоўкай, дзе пары кружыліся ў вальсе. У 14:00 "вальс Перамогі" танцавалі ля аграрнага, медыцынскага ўніверсітэтаў, каля ГрДУ імя Янкі Купалы, каля абласной філармоніі і сярэдняй школы №39 у Альшанцы.