У дзень галоўнага дзяржаўнага свята ў Мінску прайшоў ваенны парад, у якім прынялі ўдзел больш за 5 тысяч вайскоўцаў. У складзе механізаванай калоны прайшлі больш за 280 адзінак колавай і гусенічнай тэхнікі. У небе праляцелі 50 самалётаў і верталётаў.
1 / 25
Парад у Дзень Незалежнасці пачаўся вечарам а 21-й.
© Sputnik / Виктор Толочко
2 / 25
Міністр абароны аб'ехаў вайсковыя падраздзяленні, якія ўдзельнічаюць у парадзе, і павіншаваў іх з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.
© Sputnik / Виктор Толочко
3 / 25
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на парадзе 3 ліпеня 2019 года заявіў: "Мы 75 гадоў жывём пад чыстым небам. У імя святой памяці герояў Вялікай Айчыннай вайны абавязаны захаваць мір і незалежнасць сваёй зямлі".
© Sputnik / Виктор Толочко
4 / 25
Затым гледачы ўбачылі паветраны парад. У небе сталіцы праляцелі самалёт Ан-26 у суправаджэнні пары вучэбна-баявых самалётаў Як-130, знішчальнікі МіГ-29, звяно вучэбна-баявых самалётаў Як-130.
© Sputnik / Виктор Толочко
5 / 25
Ад расійскага боку ў паветраным парадзе ўзяў удзел гурт стратэгічных бамбавікоў-ракетаносцаў Тую-95МС, звяно франтавых бамбавікоў Су-34, стратэгічны бамбавік-ракетаносец Тую-160, група шматмэтавых знішчальнікаў Су-30см і група самалётаў Ту-22М3.
© Sputnik / Виктор Толочко
6 / 25
У завяршэнне паветранага параду ў небе над Мінскам - колеры дзяржаўнага сцягу.
© Sputnik / Виктор Толочко
7 / 25
Пешы парад адкрылі курсанты Сувораўскай вучэльні.
© Sputnik / Виктор Толочко
8 / 25
Перад трыбунамі пранеслі сцяг Перамогі, дзяржаўны сцяг Беларусі, флаг СССР, штандары франтоў, якія вызвалялі рэспубліку. І ўпершыню - сцягі партызанскіх злучэнняў.
© Sputnik / Виктор Толочко
9 / 25
У парадзе ўзялі ўдзел два жаночыя разлікі Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь.
© Sputnik / Виктор Толочко
10 / 25
Трыбуны падчас праходжання жаночага палка крычаць: "Дзяўчынкі, брава!"
© Sputnik / Виктор Толочко
11 / 25
Дзяўчыны, якія служаць у міліцыі, упершыню прынялі ўдзел у парадзе на Дзень Незалежнасці.
© Sputnik / Виктор Толочко
12 / 25
Традыцыйна, адна каробка на парадзе - у ваеннай форме часоў Вялікай Айчыннай вайны.
© Sputnik / Виктор Толочко
13 / 25
У калоне прайшлі ўнукі партызан, якія ваявалі ў Вялікую Айчынную.
© Sputnik / Виктор Толочко
14 / 25
Пешая каробка дэсантнікаў.
© Sputnik / Виктор Толочко
15 / 25
Парадны разлік Кантэміраўскай дывізіі.
© Sputnik / Виктор Толочко
16 / 25
Праходжанне тэхнікі адкрыў легендарны танк Т-34-85 з Баявым Сцягам 5-й гвардзейскай танкавай арміі, танкісты якой першымі ўварваліся ў Мінск і адыгралі ключавую ролю ў яго вызваленні.
© Sputnik / Виктор Толочко
17 / 25
У складзе механізаванай калоны прыняло ўдзел больш за 280 адзінак тэхнікі.
© Sputnik / Виктор Толочко
18 / 25
Асаблівасць парада - значнае павелічэнне колькасці новай і мадэрнізаванай тэхнікі, якая ўдзельнічае ў ім.
© Sputnik / Виктор Толочко
19 / 25
Прайшла таксама калона бронетранспарцёраў, якія прайшлі глыбокую мадэрнізацыю.
© Sputnik / Виктор Толочко
20 / 25
Гонар айчыннага ВПК РСЗА "Паланэз".
© Sputnik / Виктор Толочко
21 / 25
У калоне зенітных ракетных комплексаў былі прадстаўлены ЗРК "Тор-М2", які прайшоў глыбокую мадэрнізацыю, ЗРК "Бук-МБ3К" і ўпершыню - ЗРК "Аса" на колавай базе айчыннай вытворчасці.
© Sputnik / Виктор Толочко
22 / 25
Больш як 70 працэнтаў - гэта найноўшае ўзбраенне або тэхніка, якая прайшла найглыбейшую мадэрнізацыю.
© Sputnik / Виктор Толочко
23 / 25
Плац-парад роты Ганаровай варты. Рота паказала новы элемент "Карагод".
© Sputnik / Виктор Толочко
24 / 25
Увазе гледачоў прапанавалі тэатралізаваную пастаноўку "Беларусь гераiчная". У ёй бяруць удзел больш за тысячу артыстаў.
© Sputnik / Виктор Толочко
25 / 25
Завяршылася свята салютам.
© Sputnik / Виктор Толочко