Забарона на наведванне лясоў захоўваецца ў 21 раёне Беларусі

Абмежаванняў больш няма ў лясах трох абласцей рэспублікі, аднак наведванне лясоў амаль па ўсёй Брэстчыне па-ранейшаму пад забаронай.
Sputnik

МІНСК, 4 ліп - Sputnik. Забарона на наведванне лясоў працягвае дзейнічаць у 21 раёне Беларусі, пра гэта сведчаць дадзеныя інтэрактыўнай карты Мінлясгаса.

Сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі на 5 ліпеня

У цяперашні час больш за ўсё забаронаў усё яшчэ дзейнічае на Брэстчыне: тут для наведвання зачыненыя лясы ў 15 раёнах (Баранавіцкім, Бярозаўскім, Брэсцкім, Ганцавіцкім, Драгічынскім, Жабінкаўскім, Іванаўскім, Івацэвіцкім, Камянецкім, Кобрынскім, Лунінецкім, Ляхавіцкім, Маларыцкім, Пінскім і Пружанскім).

Забаронена беларусам адпачываць і ў лясах пяці раёнаў Мінскай вобласці: Пухавіцкім, Уздзенскім, Стаўбцоўскім, Валожынскім і Любанскім. Таксама абмежаванне дзейнічае ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці.

Вольныя ад забарон Гомельская, Гродзенская і Магілёўская вобласці. Па папярэдніх прагнозах сіноптыкаў, спякота вернецца ў Беларусь толькі ў другой палове ліпеня. У найбліжэйшыя дні будзе халаднавата, а па ўсёй рэспубліцы пройдуць дажджы рознай інтэнсіўнасці.