Відэа

Дырэктар мемарыяла "Хатынь": самая вялікая бяда - недобрасумленныя гіды

Якую шкоду наносяць "Хатыні" нядобрасумленныя экскурсаводы і як паспрыяць працы сайта мемарыяла? Да 50-годдзя адкрыцця мемарыяльнага комплексу "Хатынь" яго дырэктар Артур Зельскі даў вялікае інтэрв'ю Sputnik.
Sputnik

Дзяржаўны мемарыяльны комплекс "Хатынь" быў адкрыты 5 ліпеня 1969 года. У 2019 годзе мемарыял адзначае 50-годдзе з моманту адкрыцця. Першапачаткова такі музей-помнік планавалі стварыць на тэрыторыі Віцебскай вобласці, але слова Пятра Машэрава стала вырашальным.

Усёй краінай: як будавалі мемарыял у Хатыні

Калі 15-20 гадоў таму ў "Хатынь" ехалі аўтобуснымі турамі, то цяпер больш едуць сем'ямі. Можна, вядома, разважаць пра рост колькасці асабістых аўтамабіляў, але ж сям'ёй з дзецьмі можна з'ездзіць за горад на пікнік, а можна ў мемарыял, кажа дырэктар "Хатыні", кандыдат гістарычных навук Артур Зельскі.

Ён упэўнены, што на гэтае месца людзі едуць, каб дакрануцца да болю народа. Сярод наведвальнікаў ёсць і тыя, хто вяртаецца ў Хатынь па некалькі разоў.

Поўную версію размовы з дырэктарам мемарыяльнага комплексу "Хатынь" Артурам Зельскім глядзіце ў відэатрансляцыі.