Відэа

Таямнічы "Містар Не": спаўняецца 110 гадоў з дня нараджэння Андрэя Грамыкі

Андрэй Грамыка нарадзіўся ў Гомельскай вобласці і быў вядомы ва ўсім свеце як асоба дыпламатыі СССР. Глядзіце рэдкія кадры з легендай савецкай дыпламатыі на Sputnik.
Sputnik

Савецкі дыпламат, міністр замежных спраў СССР з 1957 па 1985 год, старшыня прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР у 1985-1988 гадах, Андрэй Грамыка нарадзіўся ў вёсцы Старыя Грамыкі (Гомельская вобласць).

Грамыка быў вядомы далёка за межамі Савецкага Саюза — яго называлі "містэрам "Не" ва ўсім свеце. Сёння яго называюць адным з найвялікшых дыпламатаў савецкай эпохі. Вядома яго крэда: лепш 10 гадоў перамоў, чым адзін дзень вайны.

Бываў Грамыка і на радзіме — у Беларускай ССР. Sputnik знайшоў унікальныя кадры з візітам дыпламата ў Мінск — гэта частка гісторыі.