Новы "Чалавек-павук" зарабіў больш за паўмільярда ў першы тыдзень пракату

Эксперты не выключаюць, што новая карціна Marvel можа зарабіць сумарна больш за 900 мільёнаў долараў і стаць самай паспяховай сярод фільмаў пра Чалавека-павука.
Sputnik

МІНСК, 8 ліп - Sputnik. Касавыя зборы фільма "Чалавек-павук: удалечыні ад дома" ў першы тыдзень пракату перавысілі адзнаку ў 580 мільёнаў долараў, сведчаць дадзеныя кінадыстрыб'ютараў.

Новы сольны фільм пра супергероя Чалавека-павука выйшаў у сусветны пракат на мінулым тыдні. Стужка стала першай прэм'ерай Marvel пасля прэзентаванага ў канцы красавіка блокбастара "Мсціўцы. Фінал".

Надзеі прадзюсараў на паспяховы старт новага "Чалавека-павука" апраўдаліся: за першы тыдзень сусветнага пракату стужка зарабіла больш за 580 мільёнаў долараў.

Як лічаць эксперты, "Чалавек-павук: удалечыні ад дома" можа разлічваць на сумарную касу вышэй 900 мільёнаў долараў. У такім выпадку стужка стане самай паспяховай з усіх фільмаў пра Чалавека-павука, бо ні адна з карцін аб персанажу не пераадольвала гэтую адзнаку.

Поспеху новага "Чалавека-павука" спрыяюць і ў цэлым станоўчыя водгукі. Так, крытык на партале Rotten Tomatoes паставілі "Удалечыні ад дома" 91% "свежасці", а гледачы - і зусім 96%. На IMDb адзнака стужкі складае 8,1 бала. Многія гледачы нават ацэньваюць карціну лепш, чым апошнія стужкі Marvel, у тым ліку "Капітан Марвел" і "Мсціўцы".