Гэта месца пасярод Ладажскага возера цягне да сябе паломнікаў з усяго свету: акружаны з усіх бакоў вадой, аддалены ад свецкай мітусні, ён нібы створаны для ціхага, манаскага жыцця. Тут, сярод стромых скал, астраўкоў і бухтачак, ціхага спакою азёр, векавых елак і соснаў, якія супрацьстаяць суровым вятрам, людзі знаходзяць адмысловую прыгажосць і веру.
На Валааме асаблівы мікраклімат. Цёплае павертра, якое награваецца ад гранітных скал і ўздымаецца ўверх, перашкаджае з'яўленню аблокаў, з-за чаго на выспах на 30 сонечных дзён больш, чым на мацерыку.
Тут знаходзіцца Спаса-Праабражэнскі мужчынскі манастыр з велічным саборам і 72-мятровай званіцай. Манастыр заснавалі на пачатку ХIV стагоддзя вялебныя Сергій і Герман.
У старажытнасці на Валааме размяшчалася галоўнае капішча Вялеса (адсюль назва выспы) і Пяруна, якім пакланяліся і прыносілі ахвяры язычнікі, што жывуць у ваколіцах.
Росквіт Валаамскага манастыра прыпадае на сярэдзіну XIX стагоддзя падчас кіравання ігумена Дамаскіна. Пры ім манастыр стаў найбагацейшым на паўночнай Русі. Толькі банкаўскага капіталу меў больш за 1 мільёна 200 тысяч рублёў золатам. Пры кляштары быў адкрыты дзіцячы прытулак, куды прымалі сялянскіх хлопчыкаў, дзе ім давалі сярэднюю адукацыю, навыкі рамяства і адкуль яны выходзілі да паўналецця ўжо не прыгоннымі, а свабоднымі. Пры Дамаскіне ў 1843 годзе былі ўпершыню наладжаны пастаянныя параходныя зносіны паміж Пецярбургам і Валаамам. Валаам стаў адным з найважнейшых духоўных цэнтраў Расіі, яго называлі Паўночным Афонам.
"Залаты век" Валаама скончыўся ў 1917 годзе. Са снежня 1917 года да сакавіка 1940 года Валаам знаходзіўся на тэрыторыі Фінляндыі. Падчас савецка-фінскай вайны 1939-1940 гадоў манахі пакінулі манастыр.
У гады Вялікай Айчыннай вайны ў манастыры была школа боцманаў і юнгаў. З 1949 года - саўгас, з 1952 да 1984 года - дом-інтэрнат для інвалідаў вайны і працы. З 1979 года Валаам з'яўляецца архітэктурным і прыродным музеем-запаведнікам.
У 1989 годзе пачалося адраджэнне і аднаўленне манастыра, яго настаяцелем з'яўляецца сам патрыярх Рускай Праваслаўнай царквы.