Стывен Сігал можа прыехаць у Беларусь ужо на наступным тыдні

Галівудскага акцёра запрасіў у Мінск натхняльнік фестывалю "SHIMKO збірае сяброў" асілак Кірыл Шымко.
Sputnik

МІНСК, 10 ліп - Sputnik. Галівудскі акцёр Стывен Сігал можа прыехаць у Беларусь па запрашэнні асілка Кірыла Шымко, распавёў рэкардсмен Кнігі рэкордаў Гінэса на сустрэчы ў мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь.

Разам яны збіраюцца наведаць фестываль "SHIMKO збірае сяброў", які пройдзе з 19 па 21 ліпеня пад Мінскам у парку "Дубрава". Раней Сігал ўжо быў у Беларусі і сустракаўся з Аляксандрам Лукашэнкам, які нават пачаставаў акцёра морквай.

"З аднаго боку, быццам бы фантастычна, каб ён прыехаў на такое свята здароўя, але атрымліваецца так, што верагоднасць яго прыезду 80 адсоткаў. Агенты разглядаюць яго прыезд з лагістычнага пункту гледжання: як дабрацца і гэтак далей", - не хавае радасці ад будучай сустрэчы Кірыл Шымко.

Паводле яго слоў, спачатку Сігал адмовіўся ад удзелу ў "SHIMKO збірае сяброў", але калі акцёр разабраўся, што гэта за фэст і якія каштоўнасці ён прапагандуе, то "усё пачало зрастацца".

"Мы доўга вялі з ім перамовы, распавядаючы, што аднойчы ён бываў у гэтай краіне - такая невялікая краіна Беларусь, што еў моркву з нашым прэзідэнтам. Ну вось ён паглядзеў на падзею і яму стала цікава", - растлумачыў Шымко.

Немалаважную ролю адыграла і асоба беларускага асілка - рэкардсмена Кнігі рэкордаў Гінэса, які зрушвае с месца танкі, самалёты і верталёты. Арганізатары чакаюць прыезду амерыканскага акцёра, але дакладнае пацверджанне ад яго будзе на працягу пары дзён.

Больш падрабязна пра фестываль "SHIMKO збірае сяброў", які з 19 па 21 ліпеня пад Мінскам у парку "Дубрава" глядзіце на відэа.