Апублікаваны рэйтынг школ: выпускнікі гімназій і ліцэяў здаюць ЦТ лепш

Ліцэй БДУ на працягу некалькіх гадоў лідзіруе ў рэйтынгах па фізіцы і матэматыцы: выпускнікоў гэтай установы лепш рыхтуюць да ЦТ.
Sputnik

МІНСК, 11 ліп - Sputnik. Рэйтынг устаноў сярэдняй адукацыі Беларусі па выніках цэнтралізаванага  тэсціравання 2018 года быў апублікаваны на партале Eschool.by.

Навучанне ў беларускіх ВНУ падаражэла

Паводле рэйтынгу, выпускнікі ліцэяў і гімназій здаюць ЦТ па большасці прадметаў на больш высокі бал, чым вучні звычайных агульнаадукацыйных школ.

Так, паводле дадзеных за 2018 год, у лідарах рэйтынгу па матэматыцы і фізіцы апынуўся Ліцэй БДУ: выпускнікі ўстановы набралі па гэтых прадметах у сярэднім 82,52 і 80,44 бала адпаведна (пры складанні рэйтынгу мы ўлічвалі навучальныя ўстановы, ЦТ па паказаным прадмеце ў якіх здавала больш за 50 чалавек).

У тройцы лідараў па матэматыцы таксама апынуліся Гомельскі гарадскі ліцэй №1 (72,93 бала у сярэднім) і Ліцэй БНТУ (72,59). На другім і трэцім месцах па фізіцы - сталічны Ліцэй №1 (69,33) і Магілёўскі абласны ліцэй №3 (68,23).

Рэйтынг па рускай мове па выніках ЦТ-2018 выглядае наступным чынам: Ліцэй БДУ (79,94 бала), Гімназія №1 імя Францыска Скарыны ў Мінску (73,71) і Мазырскі дзяржаўны абласны ліцэй (72,7).

Дарэчы, Ліцэй БДУ лідыраваў таксама ў рэйтынгу па фізіцы і матэматыцы за 2016 год. А другое месца па абодвух прадметах тады заняла мінская гімназія №50.

Рэйтынг абапіраецца на дадзеныя цэнтралiзаванага тэсцiравання, якое прайшло ў 2018 годзе; актуальная афіцыйная інфармацыя профільнымі ведамствамі рэспублікі не публікуецца.