МІНСК, 12 ліп - Sputnik. Уступная кампанія ў Беларусі праходзіць спакойна і ўпэўнена, заявіў у пятніцу журналістам міністр адукацыі Ігар Карпенка.
Беларускія ВНУ 12 ліпеня пачалі прымаць дакументы ад абітурыентаў. На бюджэтную форму падача заяваў працягнецца да 17 ліпеня, на платную - да пачатку жніўня.
Як заявіў у пятніцу Карпенка, на бюджэтную форму атрымання вышэйшай адукацыі плануецца набраць крыху больш за 26 тысяч чалавек.
"Конкурсная сітуацыя на бюджэтныя месцы ў любым выпадку будзе - тое, што гарантавана Канстытуцыяй Беларусі і заканадаўствам аб адукацыі", - падкрэсліў Карпенка, яго словы прывяла БелТА.
Міністр таксама падкрэсліў, што ў цэлым кампанія "праходзіць спакойна, упэўнена".
Пракаментаваў кіраўнік Мінадукацыі і іншую папулярную тэму: рост кошту адукацыі ў беларускіх ВНУ. Карпенка падкрэсліў, што выраслі цэны нязначна: у ВНУ, падпарадкаваных ведамству, на 100-300 рублёў.