Нацыянальны аэрапорт "Мінск" падлічыў колькасць пасажыраў за паўгода

За час правядзення II Еўрапейскіх гульняў паслугамі сталічнага аэрапорта скарысталіся 390 101 чалавек.
Sputnik

МІНСК, 12 ліп - Sputnik. Нацыянальны аэрапорт "Мінск" з пачатку года абслужыў больш за 2,2 мільёна пасажыраў, паведамілі ў прэс-службе прадпрыемства.

Толькі ў чэрвені 2019 года прадпрыемства абслужыла 507 646 пасажыраў, а гэта 2 703 самалёта-вылетаў, што на 8,9% больш за аналагічны перыяд 2018 года.

"У I паўгоддзі гэтага года авіяпрадпрыемствам абслужана 2 201 350 пасажыраў (прырост 12,9%) і 13 324 самалёта-вылету (прырост 9,8%)", - дадалі ў прэс-службе.

Таксама нацаэрапорт падвёў вынікі працы ў час правядзення II Еўрапейскіх гульняў. Аказваецца, у Мінск прыляцелі 73% спартсменаў і гасцей форуму. Усяго ж з 19 чэрвеня па 1 ліпеня аэрапорт абслужыў 390 101 пасажыраў. Таксама падчас II Еўрапейскіх гульняў на авіяпрадпрыемстве зафіксаваныя рэкордныя лічбы па вылетах і пасажырах за адны суткі. Так, 21 чэрвеня было абслужана 208 рэйсаў, а 1 ліпеня паслугамі сталічнага аэрапорта скарысталіся 20 276 пасажыраў.