МІНСК, 15 ліп - Sputnik. Прадстаўнік Казахстана на конкурсе вакалістаў "Віцебск-2019" Адзільхан Макін лідзіруе па колькасці балаў пасля двух дзён спаборніцтваў.
Конкурс вакалістаў "Віцебск" традыцыйна праходзіць у рамках "Славянскага базару". Вынікі спаборніцтва будуць абвешчаныя ўжо ў панядзелак.
Лідарам па колькасці балаў і галоўным прэтэндэнтам на Гран-пры конкурсу пасля двух выступленняў з'яўляецца прадстаўнік Казахстана Адзільхан Макін: у яго 178 ачкоў са 180 магчымых.
Другое месца пакуль дзеляць прадстаўнік Грузіі Георгій Путкарадзэ і Ілай з Ізраіля: у абодвух па 171 бале, то бок адрыў ад Макіна досыць вялікі. Беларус Ваня Зданюк пакуль ідзе на трэцім радку са 170 баламі.
Чацвёртае месца займае расіянін Іван Дзятлаў, пятае - украінец Дзмітрый Бабак. Апошні радок сярод 18 канкурсантаў заняла Сыін Лі з Кітая.
Уладальнік Гран-пры конкурсу вакалістаў "Віцебск-2019" атрымае прыз у памеры 20 тысяч долараў. Лаўрэат першай прэміі стане ўладальнікам 15 тысяч долараў, другой - дзесяці, а трэцяй - пяці тысяч.