Падчас перамоваў кожная краіна павінна пагадзіцца з тым, што новым членам СГА стане Беларусь. І на гэтым этапе самыя прынцыповыя перагаворшчыкі - ЗША і Еўрасаюз.
"На самой справе, мы, напэўна, ім удзячныя, таму што яны скрупулёзна падыходзяць па кожным пункце дакладу рабочай групы, і для нашых дзяржорганаў гэта таксама плюс. Можа быць, на тыя рэчы, на якія мы глядзелі са свайго боку, нам дэманструюць погляд з другога, каб паглядзець на тыя ці іншыя працэсы, крышку па-іншаму", - адзначыў Турчын ў эфіры тэлеканала АНТ.
Як адзначыў першы віцэ-прэм'ер, "ужо заўтра" мы наўрад ці ўступім у арганізацыю. У нас застаецца шмат пытанняў для абмеркавання, у тым ліку на самым высокім узроўні. Але папярэдні дэдлайн ва ўрадзе Беларусі ўсё ж паставілі: гэта 12-я канферэнцыя СГА, якая пройдзе летам 2020 года у Нур-Султане.
Нагадаем, Расія ўступіла ў СГА ў 2012-м пасля 18 гадоў перамоў.