Макей: сустрэча Лукашэнкі і Пуціна будзе змястоўнай

Кіраўнікі дзяржаў сустрэнуцца заўтра ў нефармальнай абстаноўцы на Валааме, а ў чацвер прымуць удзел у рабоце пленарнага пасяджэння Форуму рэгіёнаў у Санкт-Пецярбургу.
Sputnik

МІНСК, 16 ліп - Sputnik. Сустрэча прэзідэнтаў Беларусі і Расіі Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна будзе змястоўнай, запэўніў журналістаў міністр замежных спраў рэспублікі Уладзімір Макей, перадае карэспандэнт Sputnik.

Як выглядае Валаам за некалькі дзён да сустрэчы Лукашэнкі і Пуціна

Па словах кіраўніка ведамства, заўтра і паслязаўтра адбудуцца сустрэчы прэзідэнтаў Беларусі і Расіі.

"Думаю, што сустрэча будзе змястоўнай. Таму што група (рабочая група па інтэграцыі - Sputnik) правяла пэўную працу, і там важна было абмеркаваць дамоўленасці, якія былі дасягнуты, нейкія нявырашаныя пытанні застаюцца. Усё будзе нармальна", - запэўніў беларускі міністр.

Макей прызнаў, што ў Беларусі і Расіі ёсць па некаторых момантах розныя ацэнкі. "Думаю, падчас сустрэчы (прэзідэнтаў Лукашэнкі і Пуціна - Sputnik) іх можна будзе зблізіць і выпрацаваць адзінае разуменне таго, якім павінен быць працэс далейшай інтэграцыі", - падкрэсліў ён.

У Санкт-Пецярбургу 16-18 ліпеня праходзіць шосты Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі. Плануецца, што заўтра Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін правядуць нефармальную сустрэчу на Валааме. У чацвер лідары дзвюх краін таксама прымуць удзел у рабоце пленарнага пасяджэння рэгіянальнага форуму дзвюх краін.