Фота

Як прайшло частковае месяцовае зацьменне 17 ліпеня - кадры

Sputnik

Частковае зацьменне Месяца, якое адбылося ў ноч на 17 ліпеня, было відаць на большай частцы Еўропы, Азіі, у Аўстраліі, Афрыцы, у паўднёва-ўсходняй частцы ЗША, Паўднёвай Амерыцы. Месяц падчас свайго руху па арбіце пагрузіўся ў паўднёвую частку зямной цені на 65% у максімальнай фазе.
Глядзіце кадры месяцовага зацьмення з усяго свету ў фотастужцы Sputnik.

1 / 13
Частковае зацьменне Месяца адбылося ў ноч на 17 ліпеня.
2 / 13
Яно было відаць на большай частцы Еўропы, Азіі, у Аўстраліі.
3 / 13
А таксама ў Афрыцы, у паўднёва-ўсходняй частцы ЗША, Паўднёвай Амерыцы.
4 / 13
Месяц падчас свайго руху па арбіце пагрузілася ў паўднёвую частку зямной цені.
5 / 13
Недалёка ад Месяца можна было ўбачыць Сатурн, а правей (на захадзе) - Юпітэр.
6 / 13
Пік зацьмення быў бачны няўзброеным вокам. А ў швейцарскіх Альпах - яшчэ і горны пік.
7 / 13
У ходзе гэтай з'явы Зямля знаходзіцца на лініі паміж Месяцам і Сонцам.
8 / 13
Цень Зямлі пакрыў дыск Месяца на 65% у максімальнай фазе.
9 / 13
Пры зацьменні спадарожнік афарбоўваецца характэрным чырвоным адценнем.
10 / 13
Частковае месяцовае зацьменне на Кіпры.
11 / 13
Людзі назіраюць за Месяцам у тэлескоп у Вене. Жыхары Беларусі таксама маглі б убачыць, як частка Месяца хаваецца ў поўнай цені Зямлі, калі б не праліўны дождж.
12 / 13
Частковае месяцовае зацьменне ў Сан-Паўлу.
13 / 13
Наступнае месяцовае зацьменне з істотным зацяненне спадарожніка адбудзецца толькі праз 6 гадоў - 7 верасня 2025 года.