Прэзідэнты Беларусі і Расіі Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін правялі ў чацвер у Санкт-Пецярбургу сустрэчу. Лідары размаўлялі ў прысутнасці членаў урадаў дзвюх краін.
"У гэтым годзе ў нас юбілей, у снежні, таму мы з Аляксандрам Рыгоравічам вырашылі прааналізаваць усё, што зроблена ў рамках Саюзнай дамовы, што не зроблена, па якіх прычынах, ну і выпрацаваць прымальныя для нашых краін шляхі далейшага развіцця нашай інтэграцыі", - адзначыў на сустрэчы прэзідэнт Расіі.
Беларускі лідар, у сваю чаргу, дадаў, што 8 снежня спаўняецца 20 гадоў дамовы аб стварэньні Саюзнай дзяржавы.
"Я прапаную зняць усе пытанні да гэтай даты і ў рамках Вышэйшага Дзяржсавета, ці мы, як дамовімся, усё гэта зацвердзіць - і праграму, якая вызначыць стратэгію нашых дзеянняў, і зняць бягучыя праблемы, якія сёння ёсць", - адзначыў Лукашэнка.
Як прайшла сустрэча прэзідэнтаў - глядзіце на відэа.