Па традыцыі жніво ў беларускіх вёсках пачыналася са свята, якое павінна было забяспечыць добры збор ураджаю. Жанчыны з сярпамі выходзілі ў поле і там маліліся, спявалі песні і прасілі ў зямлі і сонца добрага ўраджаю. Каб залагодзіць зямлю, прыносілі ёй у дар свежы хлеб.
Жнеі рабілі першы, зажыначны сноп, які потым прыносілі гаспадару, і ён ставіў сноп дома ў чырвоны кут на ўвесь год.
У абрадзе, які прайшоў у вёсцы Жораўка, змаглі паўдзельнічаць усе жадаючыя - павучыцца жаць сярпом і пакасіць траву косамі. Потым гасцей свята чакалі народныя танцы і сняданак, прыгатаваны ў печы. Фотакарэспандэнт Sputnik Альфрэд Мікус распавядае: святкавалі і весяліліся так, што нават сельгастэхніку спынілі.