Навальніцы прагрымяць у некаторых раёнах Беларусі 21 ліпеня

Пры гэтым чакаецца даволі цёплае надвор'е: днём паветра прагрэецца да 24-26 градусаў, у Гродне і Брэсце - да 29.
Sputnik

МІНСК, 21 ліп - Sputnik. Навальніцы чакаюцца ў асобных раёнах Беларусі ў нядзелю, 21 ліпеня, папярэдзілі ў Белгідрамеце.

Па рэспубліцы чакаецца пераменная воблачнасць, ноччу ападкаў не прадбачыцца.

Днём будзе дастаткова цёпла. У Віцебску днём чакаецца +24..+26°C, у Мінску і Магілёве +25..+27°С, у Гомелі - 26-28 градусаў цяпла. Гарачэй за ўсё будзе ў Брэсце і Гродне, дзе паветра прагрэецца да 27-29 градусаў.

У сталіцы рэспублікі з верагоднасцю 35-40 працэнтаў прагназуюць дождж, магчыма навальніца. Навальніцы таксама могуць быць у Брэсце, Гродне і Магілёве. А вось у Віцебску і Гомелі ападкаў не чакаецца.