Мацвіенка: развіццё саюза Расіі і Беларусі запатрабуе адзінай валюты

Спікер Савета Федэрацыі РФ Валянціна Мацвіенка лічыць, што напярэдадні 20-годдзя саюзнай дамовы Расія і Беларусь павінны асэнсаваць пройдзены шлях.
Sputnik

МІНСК, 22 ліп - Sputnik. Развіццё саюза Расіі і Беларусі можа запатрабаваць адзінай валюты ў будучыні, заявіла спікер Савета Федэрацыі РФ Валянціна Мацвіенка ў эфіры тэлеканала АНТ.

Лукашэнка: мы прыйшлі да прынцыповых пагадненняў з Расіяй

"На мой погляд, ці мы будуем далей рэальную саюзную дзяржаву, - ніхто ў Расіі ніколі не казаў, не падымае тэму стварэння адзінай дзяржавы, - не, гэта саюз дзяржаў. Але гэта павінен быць паўнавартасны саюз з пункту гледжання  эканомікі, аднолькава развіваеццатаму што інакш вельмі складана інтэгравацца. Гэта саюз, які павінен на тым ці іншым этапе мець адзіную валюту, таму што цяжка з рознымі валютамі вызначаць фінансава-грашовую, валютную палітыку", - адзначыла Мацвіенка.

На яе думку, у такім саюзе павінны быць аднолькавыя падыходы да сістэмы падаткаабкладання, павінны быць адпрацаваны і іншыя пытанні: "Гэта тычыцца эканамічных пытанняў. І нам трэба на гэтым этапе сёння дамовіцца, чаго мы хочам, як мы будзем рухацца".

Спікер дадала, што невырашальных праблем паміж Расіяй і Беларуссю не існуе, і дзяржавы заўсёды знаходзяць рашэнні. Таксама яна лічыць, напярэдадні 20-годдзя саюзнай дамовы Расія і Беларусь павінны асэнсаваць пройдзены шлях

"У гэтым годзе мы адзначаем 20-годдзе саюзнай дамовы. Гэта той час, калі мы павінны асэнсаваць, як мы прайшлі гэты шлях, чаго мы дамагліся, на якім пункце мы знаходзімся і што нам трэба рабіць далей", - дадала Валянціна Мацвіенка.

Спікер адзначыла, што гаворка ідзе не толькі пра эканамічную інтэграцыю.

"Дзякуючы стварэнню Саюзнай дзяржавы людзі могуць свабодна перамяшчацца з адной краіны ў іншую. Бізнес можа рэгістраваць свае прадпрыемствы ці ў Беларусі, ці ў Расіі... Гэта самая вялікая каштоўнасць - людзі атрымліваюць большую ступень свабоды. Нам няма ў чым канкураваць. Кожны гэта павінен усведамляць. Разам мы будзем мацней, паасобку - слабымі", - сказала на заканчэнне Мацвіенка.