Цяпер дакладна: апошнія "Мсціўцы" сталі самым паспяховым фільмам у гісторыі

Касавыя зборы фільма "Мсціўцы. Фінал" у нядзелю перавысілі адзнаку ў 2,79 мільярда долараў. Такім чынам, стужка змагла пераадолець рэкорд карціны "Аватар".
Sputnik

МІНСК, 22 ліп - Sputnik. Фантастычны фільм студыі Marvel "Мсціўцы. Фінал" афіцыйна стаў самым паспяховым у гісторыі сусветнага кінематографа, сведчаць дадзеныя кінадыстрыбьютараў.

"Мсціўцы. Фінал" - апошні фільм сагі пра супергерояў каманды Мсціўцаў, якую узначальваюць Жалезны Чалавек і Капітан Амерыка. У пракат баявік выйшаў у канцы красавіка гэтага года і адразу стаў галоўнай кінападзеяй 2019-га.

Галоўная інтрыга вакол апошніх "Мсціўцаў" захоўвалася некалькі месяцаў: ці зможа фільм пабіць рэкорд "Аватара" і стаць самым паспяховым у гісторыі? У нядзелю на пытанне быў дадзены адказ: касавыя зборы стужкі "Мсціўцы. Фінал" перавысілі адзнаку ў 2,79 мільярда долараў - крыху больш, чым у "Аватара".

Зняты Дэвідам Кэмеранам "Аватар" дзесяць гадоў захоўваў першы радок у рэйтынгу самых паспяховых фільмаў у гісторыі. Цікава, што ў дзесятцы самых касавых фільмаў пяць - пра герояў сусвету Marvel.

Дарэчы, цяпер у сусветным пракаце паспяхова ідзе навінка ад Marvel: "Чалавек-павук: удалечыні ад дома". Сумарныя зборы карціны ўжо перавышаюць 890 мільёнаў долараў, то бок верагоднасць пераадолення адзнакі ў мільярд долараў у карціны вельмі вялікая. Адначасова хітом пракату ў ліпені стаў абноўлены "Кароль Леў": у першы тыдзень анімацыя зарабіла больш за паўмільярда долараў, нават нягледзячы на ​​спрэчныя водгукі.