У Беларусі сабралі першы мільён тон хлеба

Цяперашняе сухое надвор'е дапамагае аграрыям апрацоўваць больш плошчаў.
Sputnik

МІНСК, 22 ліп - Sputnik. Беларускія аграрыі сабралі першы мільён тон хлеба, распавялі ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1". Да ўборачнай кампаніі падключыліся ўжо ўсе рэгіёны краіны, высокім тэмпам спрыяе сухое надвор'е.

Адразу два камбайнеры-тысячнікі з'явіліся за дзень у Беларусі

Цяпер у Беларусі ўжо намалочаны адзін мільён 106 тысячаў тон новага ўраджаю. Па традыцыі, хутчэй за ўсіх хлеб збіраюць на поўдні краіны.

Так, у Брэсцкай вобласці ўжо ўбрана трэць плошчаў, прыкладна столькі ж прыбралі і ў Гомельскай вобласці. У цэлым па краіне павялічылася колькасць камбайнераў, якія сталі "тысячнікамі" - намалацілі адну тысячу тон ураджаю.

Цяпер перад аграрыямі стаіць задача прыбіраць 5% плошчаў у дзень, бо гэтаму спрыяе надвор'е. На дапамогу хлебаробам па ўсёй краіне прыцягваюць людзей з прампрадпрыемстваў, а таксама студэнтаў ВНУ.