Усяго тры пытанні: паспрабуйце рашыць самы кароткі IQ-тэст у свеце

Паводле статыстыкі, на ўсе тры пытанні правільна адказваюць толькі 17% апытаных. Кожны трэці і зусім не адказвае ні на адно з іх.
Sputnik

Новым інтэрнэт-хітом стаў "самы кароткі IQ-тэст у свеце", таксама вядомы як тэст на кагнітыўнае адлюстраванне. Складаецца ён усяго з трох пытанняў і, як сцвярджае яго стваральнік - прафесар з Масачусецкага тэхналагічнага інстытута (MIT) Шэйн Фрэдэрык - тэст здольны даць ацэнку інтэлекту чалавека.

Ці зможаце справіцца з гэтымі пытаннямі? Націсніце на малюнак - даведаецеся, які правільны адказ!

Тэст быў распрацаваны яшчэ ў 2005 годзе, пасля чаго яго пратэставалі на трох тысячах людзей. Паводле статыстыкі, толькі 17% апытаных дакладна адказваюць на ўсе тры пытанні, а каля 33% не могуць справіцца з ніводным.

Варта адзначыць, што "самы кароткі IQ-тэст" дазваляе ацаніць толькі логіка-матэматычны склад інтэлекту. Аб'ектыўных комплексных тэстаў, здольных па-сапраўднаму ацаніць усе аспекты чалавечага інтэлекту, да гэтага часу не створана.

Чытайце таксама: