МІНСК, 23 ліп - Sputnik. Расійскі спявак і кампазітар Юрый Лаза пракаментаваў выкананне амерыканскай метал-групай Metallica песні Віктара Цоя "Группа крови" на канцэрце ў Маскве, заявіўшы, што металісты з ЗША выбралі самае простае з рэпертуару "Кіно", паведамляюць СМІ.
Напярэдадні гурт на маскоўскім стадыёне "Лужнікі" выканаў кавер хіта "Кіно": басісту Роберту Трухільё падпявалі практычна ўсе гледачы, якія прыйшлі на канцэрт.
"Яны - малайцы, узялі тое, што прасцей: чатыры акорды, мала тэксту", - сказаў Лаза.
Пры гэтым ён адзначыў, што для музыкаў гурта такога ўзроўню праспяваць песню "Кіно" гэтак жа проста, як усміхнуцца. Па словах Лазы, удзельнікі Metallica нават не спрабавалі зразумець сэнс слоў "Группы крови": проста выбралі нешта простае і худа-бедна сыгралі.
Metallica падчас канцэртаў па-за ЗША часцяком выконвае песні калектываў краін, дзе выступае: на канцэрце ў Манчэстэры яны праспявалі кампазіцыю "I Wanna Be Adored" гурта The Stone Roses, а ў Германіі - "Engel" Rammstein.