Радыё

Лукашэнка пра ўборачную: галавацяпства перашкаджае планаваць будучыню

Завяршыць уборку збожжавых у 20-дзённы тэрмін запатрабаваў прэзідэнт Беларусі на рэспублiканскай селектарнай нарадзе, прысвечанай уборачнай кампаніі.
Sputnik

Як адзначыў беларускі лідар, у гэтым годзе ўбіраць збожжавыя пачалі на дзесяць дзён пазней, чым звычайна. А гэта значыць, што ўсе працы варта завяршыць за два тыдні, максімум - за дваццаць дзён.

Ніжэй нельга: Лукашэнка ўсталяваў KPI на ўборачную кампанію

Яшчэ адна складанасць звязана з тым, што паралельна накладваецца другі ўкос траў і масавая сяўба паржышчавых культур. Адначасова неабходна ўбіраць лён. Такі звышнапружаны графік, паводле слоў Лукашэнкі, у перыяд гарачай пары бывае рэдка. Таксама ён запатрабаваў забяспечыць жорсткі кантроль за вырошчваннем рапсу.

"Вы заўважылі, па Расіі шалёная гібель пчол у сувязі з тым, што пачалі высейваць у велізарных колькасцях рапс і не ў час апрацоўваць хімічнымі прэпаратамі. Глядзіце, каб у нас гэтага не паўтарылася, таму што размова будзе вельмі кароткай", - папярэдзіў Лукашэнка.

Прэзідэнта насцярожвае маса недахопаў і недапрацовак, якія па-ранейшаму выяўляюць кантралюючыя органы. "Адкрытае галавацяпства", а часцяком і прыпіскі - гэта парушэнне закона. Генпракурору і новаму кіраўніку МУС варта звярнуць на гэта ўвагу і жорстка патрабаваць.

"Нам не патрэбныя гэтыя прыпіскі, яны ж грошай не даюць. Яны збіваюць з панталыку і перашкаджаюць планаваць будучыню", - падкрэсліў беларускі лідар.

На рэспублiканскай селектарнай нарадзе 23 ліпеня на прамую відэасувязь з прэзідэнтам выйшлі кіраўнікі ўсіх рэгіёнаў. Лукашэнка паставіў ім задачу сабраць з палёў ураджай у дзевяць з паловай мільёнаў тон.