Максімум - для перакладчыкаў: МДЛУ назваў прахадныя балы

Самы высокі прахадны бал у гэтым годзе склаўся на "Англійскую мову", перакладчыцкі факультэт - 373 з 400.
Sputnik

МІНСК, 24 ліп - Sputnik. Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт (МДЛУ) падвёў вынікі залічэння на першы курс дзённага аддзялення бюджэтнай формы атрымання адукацыі.

Міністр адукацыі даў параду абітурыентам, якія не прайшлі ў ВНУ

Падача дакументаў на бюджэтныя месцы ў беларускія ВНУ завяршылася 17 ліпеня, у тэрмін да 28 ліпеня ўніверсітэты і акадэміі праводзяць залічэнні першакурснікаў і падводзяць вынікі прыёмнай кампаніі.

Прахадныя балы 2019 года назваў і Мінскі дзяржаўны лінгвістычны універсітэт - "іняз".

Так, максімальны бал склаўся на спецыяльнасці "Англійская мова і другая замежная мова са спецыялізацыяй: мастацкі пераклад, спецыяльны пераклад, сінхронны пераклад" - 373 з 400 магчымых. У мінулым годзе ён быў вышэй: 381.

На нямецкую мову таго ж факультэта прахадны бал склаў 350, на іспанскую - 334, а французскую - 339.

На спецыяльнасць "пераклад" факультэта кітайскай мовы і культуры прахадны бал склаў 363, а на "камп'ютарная лінгвістыка, руская мова як замежная" - 347. На факультэце міжкультурных камунікацый балы склаліся наступныя: 352 на ангельскую мову, 350 на італьянскі і 343 на нямецкую.

Для вучобы на факультэце англійскай мовы патрабавалася 332 балы. На факультэт нямецкай мовы на базе нямецкай патрабавалася ад 325 балаў, на базе англійскай - ад 322. Для вывучэння французскай на факультэце раманскіх моў трэба было набраць больш за 325 балаў, іспанскай - больш за 323.

Адначасова ў МДЛУ працягваецца прыём дакументаў на платнае аддзяленне - аж да 4 жніўня.