SputnikPro пачаўся ў Мінску: госці дзеляцца першымі ўражаннямі

Майстар-клас для SMM і SEO-спецыялістаў праходзіць у чацвер у сталіцы. З гасцямі падзеляцца сакрэтамі, як працаваць у сацсетках і пісаць тэксты для пошукавікаў.
Sputnik

МІНСК, 25 ліп - Sputnik. SEO-тэкст - гэта ножка крэсла, на якім сядзіць любы сайт. Такое меркаванне выказаў кіраўнік аддзела SMM- і SEO-прасоўвання ў Міжнародным інфармацыйным агенцтве і радыё Sputnik Сяргей Салавей.

Спікер у чацвер праводзіць майстар-клас для SMM і SEO спецыялістаў беларускіх СМІ ў мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik у Мінску.

"SEO-тэкст зараз будзе самай галоўнай ножкай крэсла, на якім сядзіць любы сайт. Не важна, чым ён займаецца. Чаму? Таму што ў кожным тэлефоне ёсць радок пошуку. Кожны чалавек будзе карыстацца SEO-тэкстам, не задумваючыся нават, куды ён трапляе", - растлумачыў спікер.

SputnikPro пачаўся ў Мінску: госці дзеляцца першымі ўражаннямі

Сустрэча будзе доўжыцца каля чатырох гадзін. За гэты час спікер і госці змогуць разабраць асноўныя праблемы, з якімі сутыкаюцца пры падрыхтоўцы SEO-тэкстаў, а таксама працы ў сацсетках. У гасцей будзе магчымасць па ходзе задаваць пытанні і разбіраць сітуацыі.

"SEO-спецыялісты вельмі патрэбныя і запатрабаваныя. Але іх нідзе не вучаць. Гэта альбо самавукі, альбо людзі з інтэрнэт-крам, якія наламалі дроў. Але SEO ў камерцыі і ў СМІ - гэта розныя рэчы", - дадаў Сяргей Салавей.

На сустрэчы сабралася цэлая зала. Удзельнікі прыехалі з усіх кропак Беларусі.

"Цікавы вопыт калег. SMM - гэта прафесія, якая наперадзе планеты ўсёй. Пастаянна трэба нешта пазнаваць новае, вельмі моцна паспяваць удасканальвацца, пазнаваць новыя фішкі. Гэта вельмі актуальная цяпер тэма, пра што кажуць маладыя, да чаго імкнуцца. У інтэрнэце шмат усялякіх урокаў, але хочацца паслухаць спецыяліста, які мае вялікі вопыт", - распавяла прадстаўнік газеты "Гомельскія ведамасці" і Рассупрацоўніцтва Ірына Казлова.

SputnikPro пачаўся ў Мінску: госці дзеляцца першымі ўражаннямі

"Я прыехаў з Бабруйску. У нас - моладзевы канал у YouTube. Гэта сеткавае СМІ, якое пакуль не зарэгістравана. Мы працуем ва ўсіх сацыяльных сетках. Як такіх праблем у працы ў мяне няма. Для мяне гэта больш пра тое, каб зрабіць крок далей у сваім развіцці, каб атрымаць зваротную сувязь з аўдыторыяй", - распавёў Аляксандр Русаковіч.

SputnikPro пачаўся ў Мінску: госці дзеляцца першымі ўражаннямі

Кіраўнік аддзела SMM- і SEO-прасоўвання ў Міжнародным інфармацыйным агенцтве і радыё Sputnik Сяргей Салавей раней працаваў спецыялістам па SEO- і SMM-прасоўванні ў рэдакцыі сайта RT. Каманда ганараваная ўзнагародай "Прэмія Рунэту 2014" у намінацыі "Культура, СМІ і масавыя камунікацыі". Па выніках працы з 2014 па 2015 год аўдыторыя сайта ўзрасла ў 12 разоў, а за тры гады аўдыторыя сацыяльных сетак RT перавысіла 3 мільёны падпісчыкаў.

Майстар-класы пройдуць у Мінску ў чацвер і пятніцу. Заўтра на сустрэчу запросяць прадстаўнікоў міністэрстваў і дзяржаўных ведамстваў.